Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Брэта Кавана на пасаду судзьдзі Вярхоўнага суду


Брэт Кавана і Дональд Трамп
Брэт Кавана і Дональд Трамп

Кандыдатура Брэта Кавана, вылучаная прэзыдэнтам Дональдам Трампам на пасаду судзьдзі Вярхоўнага суду ЗША, атрымала падтрымку ў Сэнаце, нягледзячы на абвінавачаньні ў сэксуальных дамаганьнях, якія былі выстаўленыя супраць яго некалькімі жанчынамі.

За прызначэньне Кавана прагаласавала 50 сэнатараў, супраць — 48. Галасаваньне ў Сэнаце суправаджалася пратэстамі супраць прызначэньня Кавана перад будынкам Капітолію.

Прызначэньне Кавана дазволіць прэзыдэнту Трампу канчаткова ўмацаваць кансэрватыўны ўплыў у найвышэйшай судовай інстанцыі краіны.

Судзьдзя Энтані Кенэдзі, на зьмену якому прыйшоў Кавана, сыходзіць у адстаўку сёлета. Кенэдзі лічыцца памяркоўным рэспубліканцам: ён ня раз падтрымліваў пазыцыю дэмакратаў падчас важных для ЗША судовых працэсаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG