Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвінавацілі семярых расейцаў у кібэратаках па ўсім сьвеце


Высланыя ў красавіку зь Нідэрляндаў расейцы.
Высланыя ў красавіку зь Нідэрляндаў расейцы.

Злучаныя Штаты абвінавацілі семярых расейцаў, якія, як сьцьвярджаецца, зьяўляюцца супрацоўнікамі расейскай вайсковай выведкі, у арганізацыі кібэратак у розных краінах сьвету.

Прадстаўнікі міністэрства юстыцыі ЗША ў цяперашні час даюць прэсавую канфэрэнцыю, дзе падаюць падрабязнасьці.

Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла імёны расейцаў, якім прад’яўленае абвінавачваньне. Сьцьвярджаецца, што ўсе яны супрацоўнікі расійскай вайсковай выведкі, раней вядомай як ГРУ.

Гэта Аляксей Маранец, Яўген Серабракоў, Іван Ермакоў, Арцём Малышаў, Дзьмітрый Бадзін, Алег Сотнікаў і Аляксей Мінін.

Чацьвёра зь іх былі ў красавіку сёлета высланыя зь Нідэрляндаў пасьля спробы хакерскай атакі на штаб-кватэру Арганізацыі ў справе забароны хімічнай зброі, пра што было абвешчана ў чацьвер.

Трое з тых, супраць каго выстаўленыя абвінавачваньні ў чацьвер, раней былі абвінавачаныя спэцыяльным пракурорам Робэртам Мюлерам ў сувязі са умяшаньнем у выбары прэзыдэнта ЗША. Гэта Ермакоў, Малышаў і Бадзін.

Сярод хакерскіх апэрацый, якія ажыцьцяўлялі расейцы, быў згаданы ўзлом базы дадзеных Міжнароднага антыдопінгавага агенцтва, атака на атамную электрастанцыю ў Пэнсыльваніі, а таксама на штаб-кватэру Арганізацыі ў справе забароны хімічнай зброі.

Раней у чацьвер абвінавачваньні на адрас вайсковай выведкі Расе выставілі Вялікабрытанія, Нідэрлянды, Канада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG