Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі адчапілі вагон з кантрабандай ад цягніка зь Беларусі 


Пакункі з кантрабанднымі цыгарэтамі, прымацаваныя да столі вагону
Пакункі з кантрабанднымі цыгарэтамі, прымацаваныя да столі вагону

Польскія мытнікі прадухілі кантрабанду 52 тысяч пачак цыгарэтаў на пераходзе Кузьніца-Брузгі. Як гаворыцца на сайце Мытнай службы, схованка тавару прывяла да таго, што вагон давялося цалкам адчапляць ад цягніка.

​Падчас агляду аднаго з вагонаў цягніка, які ехаў у Польшчу зь Беларусі, была выяўленая схованка — пад стольлю, у спэцыяльных скрынях. Незвычайная страхоўка столі ў выглядзе цьвікоў і шрубаў з адрэзанымі галоўкамі значна ўскладніла мытнікам дэмантаж скрыні. У выніку вагон ад цягніка адчапілі цалкам. Ён знаходзіўся на чыгуначнай станцыі ў Кузьніцы да таго моманту, пакуль мытнікі не дасталі ўсю кантрабанду — 52 200 пачак цыгарэтаў бяз польскіх акцызных знакаў.

Як паведаміла Свабодзе Польская мытная служба, гэта быў цягнік Горадня — Кракаў.

Паводле ацэнак польскіх мытнікаў, калі б тавар трапіў у продаж, дзяржаўная казна страціла б каля 20 тысяч даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG