Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне мэдыцыны і фізіялёгіі атрымалі амэрыканец Джэймс Элісан і японец Тасуку Хондзё за «адкрыцьцё тэрапіі раку шляхам інгібаваньня адмоўнай імуннай рэгуляцыі».
Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, якая прысуджае Нобэлеўскую прэмію ў галіне мэдыцыны і фізіялёгіі, заявіла, што адкрыцьцё Элісана і Гондзё зьяўляецца «важнай вяхой у нашай барацьбе супраць раку». Адкрыцьцё, дадаюць швэдзкія акадэмікі, «выкарыстоўвае здольнасьць імуннай сыстэмы атакаваць ракавыя клеткі, калі аслабіць тармазы на імунных клетках».