Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндум у Македоніі аб зьмене назвы краіны пад пагрозай зрыву з прычыны нізкай яўкі


Яўка на рэфэрэндуме ў Македоніі, які ўлады краіны разглядаюць як найважнейшы крок на шляху ў NATO і Эўрапейскі Зьвяз, паводле стану на 13 гадзін дасягнула 16%.

Для таго, каб рэфэрэндум адбыўся, неабходна, каб у ім прынялі ўдзел больш за 50 працэнтаў жыхароў Македоніі, якія маюць права голасу. Назіральнікі адзначаюць, што пакуль яўка істотна ніжэйшая, чым на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах, і пераадоленьне неабходнай мяжы пад пагрозай.

Выбаршчыкам прапанавана ўхваліць пагадненьне з Грэцыяй, паводле якога былая югаслаўская рэспубліка прыме назву «Паўночная Македонія». Гэта павінна адкрыць ёй дарогу да ўступленьня ў NATO, а ў пэрспэктыве — у Эўрапейскі Зьвяз. Цяпер яго блякуе Грэцыя, якая не прымае назву «Рэспубліка Македонія».

Апазыцыя ў Македоніі, у тым ліку прэзыдэнт Георге Іваноў, заклікала да байкоту рэфэрэндуму. Некаторыя апазыцыйныя палітыкі займаюць прарасейскія пазыцыі. Расея выступае рэзка супраць пашырэньня NATO.

З падтрымкай зьменаў назвы ў апошніх тыднях выступілі лідэр ЭЗ і Злучаных Штатаў, многія зь якіх асабіста наведаў сталіцу Македоніі Скоп’е.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG