Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля твіта Ілона Маска агенцтва ўраду ЗША падало на яго ў суд


Ілан Маск
Ілан Маск

Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША падала пазоў супраць заснавальніка Tesla Inc. Ілона Маска празь яго запіс у твітэры пра магчымы выкуп акцый кампаніі для таго, каб зрабіць яе прыватнай, паведамляе Bloomberg.

Ведамства патрабуе грашовай кампэнсацыі (яе памер не называецца) і адхіленьня Маска ад кіраваньня публічнай кампаніяй.

Заява Маска была неабгрунтаванай і ўвяла ў зман інвэстараў, заявіла сустаршыня выканаўчага аддзелу ведамства Стэфані Авакан падчас прэс-канфэрэнцыі. Акцыянеры і Камісія лічаць, што твіты Маска парушаюць некалькі законаў ЗША, і абвінавачваюць бізнэсмэна ў махлярстве.

Маск заявіў, што пазоў Камісіі «не абгрунтаваны» і «жудасна знэрваваў» яго.

«Я заўсёды прымаў рашэньні, абапіраючыся на праўду, транспарэнтнасьць і інвэстараў. Вернасьць — галоўная каштоўнасьць у маім жыцьці, і ўсе факты пацьвердзяць, што я ніколі ад яе не адступаў», — гаворыцца ў заяве бізнэсмэна.

У пачатку жніўня Маск апублікаваў твіт пра тое, што ён разглядае магчымасьць выкупу акцый кампаніі па цане $420 за акцыю і знайшоў сродкі для гэтага. На фоне заяваў кошт акцый Tesla Inc. вырас прыкладна на 11% — да $380 за акцыю.

Празь некалькі дзён інвэстары падалі на заснавальніка кампаніі ў суд, бо продаж, на іх думку, парушала б амэрыканскае заканадаўства аб каштоўных паперах і абароне правоў інвэстараў.

Згодна з амэрыканскімі законамі, падобныя паведамленьні кіраўнікоў публічных кампаній аб продажы павінны быць дакладнымі, іх неабходна загадзя ўзгадніць з інвэстарамі, а таксама падаць на афіцыйны разгляд органаў, якія займаюцца рэгуляцыяй і наглядам. Гэтага Маск не зрабіў.

Паводле агенцтва Bloomberg, падчас прэс-канфэрэнцыі і ў самым пазове Камісія па каштоўных паперах раскрытыкавала Маска за яго паводзіны, спасылаючыся на першакрасавіцкую заяву бізнэсмэна аб банкруцтве кампаніі, а таксама на спосабы «зьдзівіць сваю дзяўчыну, сьпявачку Граймз» і спасылкі на культуру курэньня марыхуаны (у сваім твіце Маск назваў цану акцыі $420 — у ЗША гэты лік асацыюецца з курэньнем марыхуаны).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG