Канстытуцыйны суд Румыніі пастанавіў, што аднаполыя саюзы могуць лічыцца сем’ямі, а адносіны паміж людзьмі аднаго полу нічым не адрозьніваюцца ад сужыцьця гетэрасэксуалаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Франс Прэс.
У чэрвені суд Эўразьвязу ў Люксэмбургу прыняў рашэньне, згодна зь якім краіна ЭЗ абавязана прызнаць аднаполы шлюб для наданьня віду на жыхарства сужонцу, у якога няма эўрапейскага грамадзянства, нават калі ў гэтай дзяржаве не дазволеныя такія саюзы. Прэцэдэнтам стаў выпадак з заключэньнем аднаполага шлюбу паміж грамадзянамі Румыніі і ЗША, зарэгістраванага ў Бэльгіі.
У 2012 годзе гэтая пара вырашыла пасяліцца ў Румыніі, аднак амэрыканцу адмовілі ў відзе на жыхарства, паколькі румынскія ўлады не прызнаюць аднаполыя шлюбы. Муж і жонка падалі пазоў ў Канстытуцыйны суд Румыніі, які перанакіраваў яго ў суд Эўразьвязу ў Люксэмбургу.
Да 2000 году аднаполыя адносіны ў Румыніі лічыліся злачыннымі.