Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У школах Украіны будуць вывучаць новую мову


У рамках папулярызацыі мовы жэстаў Міністэрства адукацыі і дабрачынны фонд «Вiдчуй» («Адчуй») стварылі адмысловы «Зорны буквар», у якім жэстаў навучаюць папулярныя ўкраінскія дзеячы. Усе 16 200 школаў Украіны забясьпечаць азбукай мовы жэстаў, заявілі ў Міністэрстве адукацыі і навукі.

У праекце прынялі ўдзел футбаліст і трэнэр украінскай зборнай па футболе Андрэй Шаўчэнка, сьпявачкі Натальля Жыжчанка і Джамала, а таксама вядучая Маша Эфрасініна.

У 2017 годзе ўкраінскія ўлады анансавалі маштабную школьную рэформу, паводле якой навучаньне будзе праходзіць без зубрэньня, а мэтадам разьвіцьця крытычнага мысьленьня. Згодна з праектам рэформы, у школы павінны былі завезьці новыя парты, зрабіць рамонты ў клясах, закупіць сучасныя разьвіваючыя матэрыялы і новыя падручнікі. Але ня ўсе школы атрымалі абяцаныя навучальныя дапаможнікі і рамонт.

Па словах міністра адукацыі краіны, на новае абсталяваньне і кнігі выдзелілі больш аднаго мільярда грыўняў ($ 53 млн). Да пачатку навучальнага года, па афіцыйных дадзеных, выкарыстана толькі 40% выдзеленых на рэформу грошай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG