Злучаныя штаты ўпершыню ўжылі ў баі шматмэтавы зьнішчальнік пятага пакаленьня F-35, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу, якая пажадала застацца ананімнай.
Суразмоўца агенцтва сьцьвярджае, што самалёт узьляцеў з карабля USS Essex у Арабійскім моры і нанёс удар па аб’екце ў Афганістане, зьвязаным з радыкальным ісламскім рухам «Талібан».
Па словах крыніцы Reuters, баявы вылет вырабіў самалёт мадэлі F-35B, здольны ўзьлятаць з кароткай паласы і прызямляцца вэртыкальна.
Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.
Першай краінай, якая ўжыла F-35 у баі, лічыцца Ізраіль, улады якога ў траўні паведамілі аб першым баявым вылеце зьнішчальніка.