Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі МТЗ атрымалі да 10 гадоў зьняволеньня за хабар


Менскі трактарны завод, ілюстрацыйнае фота
Менскі трактарны завод, ілюстрацыйнае фота

Суд Ленінскага раёну Менску вынес прысуд у крымінальнай справе супрацоўнікаў Менскага трактарнага заводу (МТЗ), абвінавачаных у атрыманьні хабараў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Менскага гарадзкога суду.

Галоўнага мэталюрга МТЗ Андрэя Карася ​асудзілі на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за хабар у асабліва буйным памеры і дапамаганьне ў даваньні хабару, канфіскавалі ўсю маёмасьць і пазбавілі права займаць пэўныя пасады на працягу 5 гадоў. Яго сын — работнік мадэльнага цэху — пакараны 4 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму за пасярэдніцтва пры перадачы хабару.

Начальнік упраўленьня матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня МТЗ Васіль Мязгой асуджаны да 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці за атрыманьне хабару.

Старшыні праўленьня акцыянэрнага таварыства «Завод уцяжарвальнікаў» Аляксандру Скібу (Украіна) за даваньне хабару прызначылі больш мяккае пакараньне, чым прадугледжана за гэтае злачынства (з ужываньнем арт. 70 Крымінальнага кодэксу), — штраф у памеры 2 тысяч базавых велічынь на суму 49 тысяч рублёў.

Супрацоўнікаў Менскага трактарнага заводу затрымалі ў лістападзе 2017 году. Як выявіла сьледзтва, у 2016-2017 гадах старшыня праўленьня ўкраінскага прадпрыемства «Завод уцяжарвальнікаў» Аляксандар Скіба, прасоўваючы інтарэсы свайго прадпрыемства, даў 16 тысяч даляраў хабару галоўнаму мэталюргу МТЗ Андрэю Карасю (большая частка грошай была перададзеная праз сына). Начальнік упраўленьня матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня МТЗ атрымаў больш за 8 тысяч даляраў хабару.

Прысуд пакуль не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG