Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Расея не давяла сваёй «карыснасьці» у Сырыі і ва Ўкраіне


дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа
дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа

Расея не змагла давесьці сваю «карыснасьць» у пытаньнях Украіны і Сырыі, нягледзячы на спробы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа наладзіць адносіны з Масквой. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа ў інтэрвію тэлеканалу NBC.

«Прэзыдэнт спрабаваў зьмяніць двухбаковыя адносіны, але мы не змаглі дамагчыся посьпеху, прынамсі на гэты момант», — прызнаў дзяржсакратар.

Ён падкрэсьліў, што, нягледзячы на супадзеньне інтарэсаў ЗША і Расеі ў шэрагу пытаньняў, каштоўнасьці гэтых дзьвюх краінаў застаюцца зусім рознымі.

Заява кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі прагучала празь некалькі дзён пасьля таго, як Дзярждэпартамэнт дадаў у санкцыйны сьпіс 33 расейскія фізычныя і юрыдычныя асобы, а таксама ўвёў санкцыі супраць Кітаю за пакупку ў Расеі самалётаў Су-35 і зэнітна-ракетных комплексаў С-400.


У «чорным сьпісе» — цэлы шэраг расейцаў, зьвязаных, як сьцьвярджаецца, з расейскімі спэцслужбамі. Сярод іх — меркаваныя афіцэры вайсковай выведкі і супрацоўнікі «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў», супраць якіх спэцпрокурор Роберт Мюлер раней афіцыйна вылучыў абвінавачваньні ва ўмяшаньні ў выбары прэзыдэнта ЗША. Захады закранулі таксама прадпрыемствы «Абаронлягістыка» і авіяцыйнага заводу ў Камсамольску-на-Амуры. У заяве Дзярждэпартамэнту гаворыцца, што рашэньне прынятае ў сувязі са «шкоднай дзейнасьцю» расейскіх вайскоўцаў і спэцслужбаў у розных краінах сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG