Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпісаў указ аб рэжыме санкцый супраць Расеі


Дональд Трамп і міністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын.
Дональд Трамп і міністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў чацьвер падпісаў указ, якім прадставіў міністэрству фінансаў дадатковыя паўнамоцтвы ў пытаньні санкцый адносна Расеі, уведзеных у сувязі з анэксіяй Крыму і агрэсіўнымі дзеяньнямі супраць Украіны, а таксама ў адпаведнасьці з законам «Аб супрацьдзеяньні супернікам Амэрыкі пры дапамозе санкцый».

Указ, апублікаваны на сайце Белага дому, ня ўводзіць новыя санкцыі, а парадкуе рэжым прымяненьня ўжо існуючых абмежавальных мер адносна Расеі. У суправаджальным лісьце, які Трамп накіраваў лідэрам палат Кангрэсу, гаворыцца, што гэты ўказ накіраваны на больш строгае захаваньне рэжыму санкцый.

Указ, у прыватнасьці, прадугледжвае вядучую ролю міністэрства фінансаў, у супрацоўніцтве з Дзярждэпартамэнтам і іншымі ведамствамі, як у вызначэньні маштабаў санкцый, так і пры забесьпячэньні іх захаваньня.

Ва ўказе таксама пералічаныя магчымыя санкцыі, якія могуць быць уведзеныя ў ЗША адносна расейскіх фізычных і юрыдычных асоб. Гаворка ідзе пра забарону або абмежаваньні крэдытаваньня, замарожваньне актываў, забарону амэрыканскім грамадзянам і кампаніям весьці справы з асобамі з санкцыйных сьпісаў, забарону на выдачу віз і гэтак далей.

З 2014 году Злучаныя Штаты пасьлядоўна ўвялі санкцыі супраць некалькіх соцень расейскіх фізычных і юрыдычных асоб. У красавіку гсёлета ў санкцыйных сьпіс былі ўнесены, у прыватнасьці, буйныя прадпрымальнікі Алег Дзерыпаска і Віктар Вексельберг і шэраг кантраляваных імі кампаній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG