Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Прымор’і праз фальсыфікацыі адмянілі вынікі выбараў губэрнатара


Ілюстрацыйнае фота. Мітынг супраць фальсыфікацыі выбараў у Рсеі. Уладзівасток, 19 верасьня 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Мітынг супраць фальсыфікацыі выбараў у Рсеі. Уладзівасток, 19 верасьня 2018 году

Выбарчая камісія Прыморскага краю Расеі адмяніла вынікі выбараў другога туру губэрнатара рэгіёну. Пра гэта паведамляе «Интерфакс».

За гэтае рашэньне прагаласавалі 12 з 13 чальцоў краёвай выбарчай камісіі, адзін выказаўся супраць.

Адмяніць вынікі выбараў у Прымор’і ў сераду рэкамэндавала Цэнтральная выбарчая камісія Расеі. Пазьней кіраўнік ведамства Эла Памфілава падкрэсьліла, што ў ЦВК шакаваныя шматлікімі парушэньнямі. Яна паабяцала расьсьледаваньне «без аглядкі на асобы арганізатараў фальсыфікацый».

Другі тур выбараў губэрнатара Прыморскага краю адбыўся 16 верасьня. На працягу амаль усяго пэрыяду падліку галасоў з адрывам 5-6 % перамагаў кандыдат ад КПРФ Андрэй Ішчанка. Аднак раніцай у панядзелак высьветлілася, што, паводле папярэдніх вынікаў, перамог кандыдат ад «Адзінай Расеі» Андрэй Тарасенка.

Ішчанка заявіў, што на карысьць яго саперніка было «ўкінута» да 40 тысяч галасоў. З 17 верасьня ва Ўладзівастоку праходзяць стыхійныя акцыі супраць фальсыфікацый на выбарах губэрнатара Прымор’я.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG