Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм беларускай рэжысэркі «Крышталь» атрымаў гран-пры фэстывалю ў Алматы


Кадр з фільму «Крышталь»
Кадр з фільму «Крышталь»

Фільм беларускай рэжысэркі «Крышталь» атрымаў гран-пры кінафэстывалю ў Алматы​. Пра гэта рэжысэрка паведаміла Радыё Свабода. Яна цяпер знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, дзе таксама адбываецца прэм'ера фільма, а на цырымоніі ўручэньня прызу ў Казахстане прысутнічае генэральны прадусар стужкі Валеры Дзьмітрачэнка.

Раней фільм «Крышталь» атрымаў гран-пры Адэскага міжнароднага кінафестывалю, а таксама быў вылучаны ад Беларусі на амэрыканскую кінапрэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы замежны фільм».

Здымкі адбываліся ў Беларусі, у вытворчасьці фільму ўдзельнічалі кінакампаніі зь Беларусі, ЗША, Нямеччыны і Расеі. Летась стужка атрымала узнагароду ў сэкцыі Works in Progress на Талінскім міжнародным кінафэстывалі.

Галоўная гераіня фільму Эвэліна (Вэля) жыве ў Менску, але марыць зьехаць у ЗША, каб працаваць дыджэем. Каб атрымаць візу, ёй даводзіцца паехаць у невялікае мястэчка і прасіць дапамогі ў сям’і Сьцяпана, які нядаўна вярнуўся з войска і ў якога празь некалькі дзён мае адбыцца вясельле. У ланцужку падзеяў сьмешнае зьвязана з сумным і часам брутальным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG