Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аштрафавалі пэнсіянэра, па Audi якога страляла міліцыя

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Фрунзенскага раёну Менску 19 верасьня аштрафаваў на 1102 рублі 50 капеек 65-гадовага кіроўцу Audi, які 18 верасьня ня выканаў патрабаваньня ДАІ спыніцца.

За што аштрафавалі? Кіроўцу аштрафавалі на 45 базавых велічыняў за «непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню службовай асобе». Максымальны штраф за гэтае правапарушэньне паводле арт. 23.4 КоАП складае 50 базавых велічыняў.

Паводле ГУУС Менгарвыканкаму, пагоню пачалі ад вёскі Лашаны, што на паўдарозе ад Радашковічаў да Менску. Кіроўца ня выканаў патрабаваньня ДАІ спыніцца, за ім пагналіся, зноў і зноў патрабавалі спыніцца. У раёне Заслаўя, піша ГУУС, «з тэхнічных прычынаў» аўтамабіль ДАІ ня змог прадоўжыць перасьлед, перадаў зьвесткі ў дзяжурную частку.

Менскія супрацоўнікі ДАІ заўважылі аўта на МКАД у раёне вуліцы Ціміразева. Кіроўца зноў не падпарадкаваўся патрабаваньням спыніцца, паехаў далей, збочыў да паркоўкі ля гандлёвага цэнтру «Карона».

Інспэктар ужыў табэльную зброю, бо «дзеяньні кіроўцы стваралі рэальную пагрозу жыцьцю і здароўю грамадзянаў». Але «захады не дазволілі спыніць супрацьпраўныя дзеяньні» (са спасылкай на відавочцаў паведамлялася, што стралялі па колах, але, падобна, не пацэлілі ні ў машыну, ні ў выпадковых мінакоў).

Пагоня працягнулася ў бок Кальварыйскай. На вуліцы Жудро кіроўцу ўдалося спыніць — міліцэйскія машыны манэўравалі перад ім, ён урэзаўся ў прыпаркаваны на сустрэчнай паласе аўтамабіль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG