Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб перадачы ва ўласнасьць Чачні грозьненскага ААТ «Чачэннафтахімпрам». Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Да гэтага кампанія знаходзілася ў фэдэральнай уласнасьці — ёю кіравала «Раснафта» на правах арэнды. Пуцін даручыў ураду на працягу двух месяцаў забясьпечыць перадачу актыву Чачэнскай рэспубліцы.
У сьнежні 2015 года кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў папрасіў Пуціна перадаць рэгіёне «Чачэннафтахімпрам». У лісьце прэзыдэнту Кадыраў пісаў, што перадача не будзе ўшчамляць інтарэсаў «Раснафты».
Агенцтва «Інтэрфакс» паведамляе, што ў распараджэньні «Чачэннафтахімпраму» каля тысячы нафтавых сьвідравін, чатыры нафтабазы і больш за 500 кілямэтраў нафта-і газаправодаў.