Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы захрасьлі ў Менскім працэсе», — прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША


Курт Волкер
Курт Волкер

Прагрэсу ва ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе няма, прызнаў 15 верасьня на форуме «Ялцінскай эўрапейскай стратэгіі» спэцыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў пытаньнях Украіны Курт Волкер.

«Мы захрасьлі ў Менскім працэсе. Тыя крокі, якія павінна зрабіць Украіна (спэцыяльны статус, мясцовыя выбары), немагчыма ўкараняць пакуль няма гарантый бясьпекі... Таму мы прапанавалі міратворчы кантынгент, які заменіць расейскія сілы і створыць рэальную бясьпеку. Гэтая прапанова на стале, трэба каб Расея сур’ёзна да яе паставілася», — сказаў Волкер.

Спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнта дадаў, што, трэба працягваць уплываць на Расею праз санкцыі і данясеньне да яе грамадзян інфармацыі аб сапраўднай цане агрэсіі.

15-я штогадовая сустрэча «Ялцінскай эўрапейскай Стратэгіі» (YES) праходзіць у Кіеве 13-15 верасьня 2018. У працы канфэрэнцыі бяруць удзел больш за 600 вядучых палітыкаў, дыпляматаў, бізнэсоўцаў, грамадзкіх актывістаў і экспэртаў з 28 краін сьвету. Ужо пяць гадоў сустрэча адбываецца замест акупаванай Ялты ў сталіцы Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG