У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова на факультэце замежных моў вісіць абвестка пра канфэрэнцыю з удзелам навучэнцаў з «ДНР, ЛНР, ПМР».
Актывісты Партыі БНФ якія пабачылі абвестку, кажуць, што рыхтуюць зварот у Міністэрства адукацыі, каб даведацца, калі Беларусь прызнала такія ўтварэньні, як «Данецкая народная рэспубліка», «Луганская народная рэспубліка» і «Прыднястроўская малдаўская рэспубліка».