Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік штабу Трампа пагадзіўся прызнаць віну ў судзе


Пол Манафорт
Пол Манафорт

Пол Манафорт, былы кіраўнік перадвыбарчага штабу Дональда Трампа, заявіў пра гатоўнасьць прызнаць сваю віну па адным з пунктаў выстаўленага яму абвінавачаньня ў змове супраць ЗША і па адным пункце — аб датычнасьці да змовы з мэтай перашкодзіць правасудзьдзю.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дакумэнты Акруговага суду акругі Калюмбія.

17 верасьня павінен пачацца адбор прысяжных на гэты працэс Пола Манафорта. Пакуль няма яснасьці, наколькі далёка гатовы пайсьці Манафорт у супрацоўніцтве са сьледчымі спэцыяльнага пракурора Робэрта Мюлера, які расьсьледуе магчымае расейскае ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

У жніўні суд у штаце Вірджынія прызнаў Манафорта вінаватым па васьмі пунктах абвінавачаньня ў махлярстве, банкаўскім махлярстве і затойваньні банкаўскіх рахункаў. Гэтыя абвінавачаньні, аднак, тычацца часу, які папярэднічаў ягонаму супрацоўніцтву з Трампам, —пэрыяду, калі ён быў кансультантам Віктара Януковіча і іншых прарасейскіх палітыкаў ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG