Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лесе пад Берасьцем застрэліўся міліцыянт

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнік крымінальнага вышуку Маскоўскага РАУС Берасьця быў знойдзены 12 верасьня мёртвым у лесе пад Берасьцем. Як піша «Першы рэгіён», мужчына застрэліўся.

Выданьне сьцьвярджае, што ўжо праводзіцца афіцыйная праверка, неўзабаве мае зьявіцца пацьверджаньне МУС.

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці Дзьмітры Іванюк паведаміў Свабодзе, што 12 верасьня ў Берасьці было знойдзенае цела мясцовага жыхара 1997 нараджэньня, супрацоўніка аднаго з раённых аддзелаў унутраных справаў гораду. У час агляду цела загінулага выяўленая наяўнасьць агнястрэльнага раненьня. Берасьцейскае ўпраўленьне СК праводзіць праверку, паводле папярэдняй вэрсіі сьмерць мужчыны «ня носіць крымінальнага характару».

У ліпені 2015 году ў кабінэце ў Маскоўскім РАУС знайшлі цела намесьніка начальніка аддзелу крымінальнага вышуку з агнястрэльным раненьнем. Паводле афіцыйнай вэрсіі, гэта было самагубства.

У Горадні ў сакавіку 2014 года малады афіцэр, супрацоўнік УУС, застрэліўся на вачах у калегаў падчас заліку па агнявой падрыхтоўцы. Праз чатыры месяцы Сьледчы камітэт зрабіў выснову, што прычынай самагубства стаў папярэдні «стан моцнай дэпрэсіі і эмацыйнага напружаньня». Крымінальную справу не пачыналі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG