Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія плянуе перанесьці амбасаду ў Ізраілі ў Ерусалім


Від з Аліўнай гары на старое места ў Ерусаліме
Від з Аліўнай гары на старое места ў Ерусаліме

Чэхія плянуе перанесьці сваю амбасаду ў Ізраілі з Тэль-Авіву ў Ерусалім. Такое рашэньне было прынятае на сумесным пасяджэньні прэзыдэнта краіны Мілаша Зэмана, прэм’ер-міністра, старшыні ніжняй палаты парлямэнту, кіраўніка МЗС і міністра абароны, перадаюць чэскія СМІ.

Пераносу амбасады будзе папярэднічаць адкрыцьцё ў Ерусаліме Чэскага дому — культурнага цэнтру Чэскай Рэспублікі.

Летась прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраілю і загадаў перанесьці туды амэрыканскую амбасаду. Ізраіль вітаў гэтае рашэньне, але яно выклікала рэзкую крытыку з боку палестынцаў, а таксама саюзьнікаў і апанэнтаў Вашынгтону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG