Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў заплянаваную на лістапад паездку ў Ірляндыю, спаслаўшыся на зьмены ў раскладзе. Пра гэта заявіў ірляндзкі ўрад у аўторак, паведамляе Reuters. Раней шматлікія ірляндзкія палітыкі рэзка крытыкавалі Трампа.
Адменены ў Дублін візыт павінен быў стаць першым у прэзыдэнцтве Трампа. Мясцовая апазыцыя абяцала сустрэць кіраўніка Белага дома маштабнымі пратэстамі. Прадстаўнік «Партыі зялёных» Іман Раян назваў погляды амэрыканскага прэзыдэнта «поўнай супрацьлегласьцю ірляндзкім каштоўнасьцям», у тым ліку ў пытаньнях міжнародных адносін, клімату і правоў жанчын.
Візыт Трампа ў Ірляндыю павінна была стаць часткай яго паездкі ў Эўропу. Галоўным пунктам рабочага турнэ стане прыпынак у Парыжы 11 лістапада. У гэты дзень адбудзецца сьвяткаваньне 100-годзьдзя з моманту заканчэньня Першай сусьветнай вайны.