Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ абвінаваціла Ўкраіну ў найме баевіка «Ісламскай дзяржавы», каб забіць аднаго з кіраўнікоў ДНР


Затрыманьне ФСБ чальца «Ісламскай дзяржавы», Растоў, красавік 2018
Затрыманьне ФСБ чальца «Ісламскай дзяржавы», Растоў, красавік 2018

Фэдэральная служба бясьпекі Расеі сёньня паведаміла, што ў Смаленскай вобласьці затрыманы чалец групоўкі «Ісламская дзяржава». Паводле ФСБ, па заданьні Службы бясьпекі Ўкраіны і ўкраінскай грамадзкай арганізацыі «Правы сэктар» ён плянаваў забойства «аднаго з лідэраў апалчэньня ДНР».

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «Новости».

Агенцтва цытуе ацэнку першага намесьніка кіраўніка фракцыі «Адзіная Расія» у Дзярждуме РФ і чальца думскага камітэту па бясьпецы Адальбі Шхагошава: «Расейскія спэцслужбы правялі вельмі важную апэрацыю, якую ніяк нельга назваць шэраговым затрыманьнем баявіка. Гэтая апэрацыя перш за ўсё каштоўная тым, якую інфармацыю аб дзеяньнях Украіны выдае затрыманы тэрарыст. Улічваючы атрыманыя дадзеныя, я лічу цалкам магчымым, што „Ісламская дзяржава“ мае дачыненьне да забойства Аляксандра Захарчанкі. Не выключана, што "Ісламская дзяржава“ атрымала заказ ад СБУ на яго забойства» — сказаў Шхагошаў.

Кіраўнік самаабвешчанай ДНР Аляксандр Захарчанка загінуў 31 жніўня ўвечары ў выніку выбуху ў кавярні «Сепар» у цэнтры Данецку. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў забойства Захарчанкі «падступным», падкрэсьліўшы, што тыя, хто абраў шлях тэрору, не жадаюць шукаць мірнага рашэньня канфлікту. Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава заявіла, што практычна няма сумневаў, што за забойствам Захарчанкі стаіць Кіеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG