Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве паліцыя зьбіла ўдзельнікаў акцыі супраць пэнсійнай рэформы. Відэа


У Маскве паміж паліцыяй і ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць пэнсійнай рэформы адбыліся сутыкненьні. Праваахоўнікі ўжылі сілу да актывістаў.

Мітынгоўцы кідалі ў праваахоўнікаў бутэлькі і спрабавалі прарваць ачапленьне. Паліцыянты затрымалі некалькі дзяцей і жанчын.

Праваахоўнікі саджаюць затрыманых у аўтазакі. Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, затрымана ня менш як 10 чалавек. Сярод затрыманых актывіст маскоўскага штабу расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага Алег Сьцяпанаў. Карэспандэнтка тэлеканалу «Дождж» пацярпела падчас сутыкненьняў паміж мітынгоўцамі і паліцыяй.

Канал RTVi паведамляе, что іх фатограф пацярпеў ад паліцыі.

Акцыі супраць пэнсійнай рэформы прайшлі або яшчэ працягваюцца ў дзеясятках гарадоў Расеі. Затрыманыя дзясяткі пратэстоўцаў, а таксама супрацоўнікі штабоў Аляксея Навальнага. Паводле дадзеных «АУС-Інфа», да 17.00 у 19 рэгіёнах Расеі затрыманы 291 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG