Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зарэгістравалі рэкорд: сьпяклі дранік вагой 180 кіляграмаў. ФОТА


Вялікі дранік разразае мэр Корасьценя Ўладзімер Маскаленка (у сіняй вышыванцы).
Вялікі дранік разразае мэр Корасьценя Ўладзімер Маскаленка (у сіняй вышыванцы).

У невялікім украінскім горадзе Корасьцень Жытомірскай вобласьці мясцовыя кухары сьпяклі найбольшы дранік: яго даўжыня 1,62 мэтра, шырыня 1,2 мэтра і вышыня 8 сантымэтраў.

Бульбянога гіганта, аздобленага гароднінай, зелянінай і нават калінай, адзначылі дыплёмам Кнігі рэкордаў Украіны — папярэдні рэкардсмэн важыў 138 кіляграмаў.

Пачаставацца дранікам-гігантам арганізатары рэкорду прапанавалі ўсім, хто прыехаў на Міжнародны фэст дранікаў. Сьвята дранікаў стала візытоўкай невялікага гораду са старажытнай гісторыяй — ад драўлян да Вялікага Княства Літоўскага.

Фэст ладзіцца штогод у другія выходныя верасьня, і цяпер ужо стаў адным з найцікавейшых экскурсійных тураў восені ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG