Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт абвясьціў у вышук мазырскага жывадзёра


Фота абвінавачанага
Фота абвінавачанага

Сьледчы камітэт шукае мазырчука, які абвінавачваецца ў жорсткім абыходжаньні з жывёламі.

3 верасьня міліцыя ідэнтыфікавала падазраванага — раней судзімы жыхар Мазыра 1990 году нараджэньня.

Пра месцазнаходжаньне абвінавачанага просяць паведамляць у Мазырскі раённы аддзел СК асабіста ці па тэлефонах (80236) 21-47-16, (8029) 836-04-98.

Заведзена крымінальная справа паводле ч.1 арт. 339/1 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Жорсткае абыходжаньне з жывёламі»). Паводле гэтага артыкула абвінавачанаму пагражаюць:

  • грамадзкія работы;
  • штраф;
  • папраўчыя работы на тэрмін да аднаго году;
  • арышт.

У жніўні ў міліцыю зьвярнулася жыхарка райцэнтру — прадстаўніца мясцовых абаронцаў жывёлаў. Яна паведаміла, што ў Мазыры можа пражываць чалавек, які мае дачыненьне да стварэньня відэаролікаў у інтэрнэце пра жорсткае абыходжаньне з жывёламі.

Ад нядаўняга часу правы жывёлаў таксама рэгулююцца асобнымі артыкуламі Адміністрацыйнага і Крымінальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Першы прадугледжвае пакараньне ў выглядзе папярэджаньня або штрафу, другі — арышту.

Крымінальная адказнасьць за жорсткае абыходжаньне з жывёламі набыла сілу ў 2015 годзе і рэгулюецца артыкулам 339.1 КК. Тады ж супрацоўнікі міліцыі атрымалі права складаць пратаколы і прыцягваць да адказнасьці. Падстава — чалавек зьдзекуецца з жывёлы наўмысна і з падкрэсьленай жорсткасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG