Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонскі афіцэр і яго бацька затрыманыя за шпіянаж на карысьць Расеі


Расейскі сьцяг на амбасадзе Расеі ў Таліне
Расейскі сьцяг на амбасадзе Расеі ў Таліне

Суд у Эстоніі адправіў пад варту двух чалавек па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе. Яны абвінавачваюцца ў перадачы расейскай выведцы сакрэтных зьвестак за ўзнагароджаньне.

Паводле пракуратуры, афіцэр галоўнага штабу Сіл абароны маёр Дэніс Мэтсавас і яго бацька Пётр Волін як мінімум з 2013 году — аж да затрыманьня 4 верасьня 2018 — забясьпечвалі вайсковую выведку Расеі інфармацыяй, якая зьяўляецца дзяржаўнай таямніцай.

Камандуючы Сіламі абароны генэрал Рыха Тэрас заявіў, што дзеяньні падазраваных прычынілі Эстоніі і NATO вялікую шкоду. Аб’ём і зьмест перададзеных сакрэтных зьвестак удакладняюцца.

Мэтсавас служыў у эстонскай арміі з 1998 году — у артылерыйскіх войсках і Генштабе, — і пры гэтым удзельнічаў у складаньні плянаў абароны краіны. Пётр Волін ў савецкі час працаваў у памежных войсках КДБ СССР, а пасьля здабыцьця краінай незалежнасьці — у службе выкананьня пакараньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG