Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме пасьля хімічнага выкіду на заводзе эвакуююць дзяцей


Кіраўнік анэксаванага Расеяй Крыму Сяргей Аксёнаў паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што з гораду Армянску на поўначы паўвострава ўлады плянуюць вывезьці ўсіх дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту і разьмеркаваць іх па крымскіх санаторыях.

Гэтыя меры, паводле слоў Аксёнава, прынятыя «ў папераджальных мэтах» праз забруджваньне паветра ў горадзе, выкліканае выкідам хімічнага рэчыва на мясцовым заводзе «Крымскі тытан».

24 жніўня жыхары Армянску заўважылі ў небе шэрае воблака. Пазьней Аксёнаў паведаміў, што экалягічная сытуацыя ў рэгіёне «выйшла за межы нормы», аднак падставаў для ўвядзеньня рэжыму надзвычайнай сытуацыі няма. Пры гэтым у горадзе стварылі апэратыўны штаб па ліквідацыі наступстваў выкіду, а працу заводу «Крымскі тытан» спынілі на два тыдні. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай забруджваньня паветра сталі выпарэньне зьмесьціва кіслотных назапашвальнікаў.

Мясцовыя жыхары працягваюць скардзіцца на пагаршэньне самаадчуваньня, зьедлівы пах у паветры, пяршэньне ў горле, асабліва ў вячэрні час.

Завод «Крымскі тытан» пачаў працу яшчэ ў 1971 годзе, а ў пачатку нулявых гадоў перайшоў пад кантроль кампаніі Groop DF Дзьмітра Фірташа. Прадпрыемства вырабляе дыяксыд тытану — рэчыва, якое ўжываецца ў лякафарбавай і гумавай прамысловасьці, а таксама пры вытворчасьці плястмасы.

У 2014 годзе, пасьля анэксіі Крыму Расеяй, Дзьмітро Фірташ зьмяніў структуру кіраваньня заводам. У кастрычніку Groop DF перадала завод «Крымскі тытан» расейскаму даччынаму прадпрыемству «Тытанавыя інвэстыцыі».

Паводле дадзеных Міністэрства па пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Украіны, завод «Крымскі тытан» уяўляе сабой экалягічную пагрозу для Хэрсонскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG