Журналісту Ірыну Арахоўскую аштрафавалі на 490 рублёў за публікацыю фотарэпартажу пра Дзень дэсантніка на сайце тэлеканалу Белсат.
Як паведамляе Белсат, рашэньне пакараць журналістку паводле артыкулу за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ вынес судзьдзя Іван Касцян у Цэнтральным судзе Менску.
Паводле Белсату, 2 жніўня маёр Дзьмітрый Шантыр з Цэнтральнага РУУС Менску абвінаваціў Ірыну Арахоўскую і фатографа Naviny.by Сяргея Балая ў тым, што яны нібыта прымусілі дэсантнікаў улезьці ў фантан. Сталічны міліцыянт таксама прыгразіў, што ў выпадку публікацыі фотаздымкаў з дэсантнікамі на аўтараў фота будзе складзены пратакол.