Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцы Курапатаў знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну 


Усталяваньне крыжоў у Курапатах
Усталяваньне крыжоў у Курапатах

Затрыманыя абаронцы Курапатаў Дзяніс Урбановіч, Максім Вінярскі і Філіп Шаўроў знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну (вул. Скарыны, 20). Пра гэта паведаміў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец.

Актывісты былі затрыманыя позна ўвечары 1 верасьня каля рэстарану «Поедем поедим». Як расказала відавочца падзеяў Вольга Мікалайчык, Філіп Шаўроў прынёс вялікі камень, які паклаў пасярэдзіне праезду да брамы забаўляльнага комплексу. Ахоўнікі намагаліся адсунуць перашкоду, але ім гэта не ўдалося.

Пасьля гэтага здарылася бойка наведнікаў-правакатараў з абаронцамі. У выніку адміністрацыя ўстановы выклікалі супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ, Вінярскага, Урбановіча і Шаўрова затрымалі. Відавочна, у панядзелак пройдуць суды.

Пратэсты супраць дзейнасьці рэстарацыі побач зь месцам расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій доўжацца ўжо больш за тры месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG