Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская мэханізаваная брыгада будзе насіць імя князя Канстанціна Астроскага


Сцэна з рэпэтыцыі вайсковага параду ў Кіеве. 22 жніўня 2018
Сцэна з рэпэтыцыі вайсковага параду ў Кіеве. 22 жніўня 2018

Паводле паведамленьня ўкраінскіх СМІ, 30-я асобная Наваград-Валынская Роўненская мэханізаваная брыгада будзе насіць імя князя Канстанціна Астроскага.

Перайменаваньне зьяўляецца крокам да дэкамунізацыі ўкраінскай арміі.

Князь Канстанцін Астроскі нарадзіўся ў 1460 годзе на Валыні. Вядомы вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. 8 верасьня 1514 у бітве пад Оршай войскі ВКЛ і Польскай Кароны пад камандаваньнем Канстанціна Астроскага разьбілі маскоўскае войска ваяводаў Івана Чалядніна і Міхаіла Булгакава-Голіцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG