Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве жывадзёр рассылае відэа з забойствамі кацянят


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У Маскве невядомы рассылае абаронцам жывёл відэа з катаваньнямі і забойствамі кацянят.

Такія відэаролікі прыйшлі ў асабістыя паведамленьні сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» дзесяці актывістам руху ў абарону жывёл, сярод іх — кіраўнік асацыяцыі «Зооправо» Анастасія Фядзюніна і старшыня маскоўскага аддзяленьня «Альянсу абаронцаў жывёл» Юрый Карэцкіх.

У размове з Радыё Свабода Фядзюніна паведаміла, што ролікі рассылаюцца з фэйкавых акаўнтаў, названых імем Алены Саўчанкі — хабараўскай жывадзёркі, асуджанай у жніўні 2017 году на 4 гады і 3 месяцы, якая цяпер адбывае пакараньне ў калёніі.

Першае такое відэа Фядзюніна атрымала 15 жніўня — на ім жывадзёр, твару якога ў кадры не відаць, саджае кацяня ў шкляны слоік, залівае яго кіпнем і закрывае зьверху вечкам. Пазьней яна атрымала ролікі з укрыжаваньнем і расчляненьнем кацянят. «Не магу сказаць, калі менавіта былі зроблены гэтыя відэазапісы, але раней мы іх у сетках не сустракалі, хоць рэгулярна праводзім маніторынг, — патлумачыла Фядзюніна. — Так што, хутчэй за ўсё, яны сьвежыя».

Разам з іншымі абаронцамі жывёл, якія атрымалі відэа з забойствамі, Фядзюніна падала заяву ў паліцыю. Заяву прынялі, аднак на працягу тыдня ад таго часу заяўнікаў ніхто нават не апытаў. Участковаму Дзьмітрыю Зайцаву, якому даручана расьсьледаваньне, ні актывісты, ні журналісты Радыё Свабода датэлефанавацца ня могуць — ён не бярэ слухаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG