Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы юрыст Трампа раскажа сьледзтву пра «змову супраць ЗША», — адвакат


Майкл Коэн
Майкл Коэн

Экс-юрыст Дональда Трампа Майкл Коэн валодае інфармацыяй аб кампутарных узломах і змове супраць амэрыканскай дэмакратыі, заявіў адвакат Коэна Лэні Дэйвіс.

Паводле яго слоў, гэтыя зьвесткі могуць зацікавіць спэцпрокурора Робэрта Мюлера, які расьсьледуе справу аб меркаваным расейскім умяшаньні ў выбары 2016 году. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Выступаючы на тэлеканале MSNBC, Дэвіс адмовіўся ўдакладніць зьвесткі, пра якія ідзе гаворка. На пытаньне аб тым, ці гатовы Коэн у выпадку асуджэньня прасіць Трампа аб памілаваньні, Дэйвіс сказаў, што яго падабаронны ніколі ня стаў бы выказваць такую просьбу таму, хто, паводле Дэйвіса, «з такой ганьбай стаў прэзыдэнтам».

Трамп у Твітэры выказаў меркаваньне, што юрыдычнымі паслугамі Коэна «больш ніхто не хоча карыстацца». Кіраўнік Белага дому таксама паспачуваў Полу Манафорту, назваўшы яго справу «паляваньнем на вядзьмарак».

У сераду стала вядома аб тым, што Коэн пад прысягай прызнаў сябе вінаватым ў фінансавых злачынствах у інтарэсах Трампа. У гэты ж дзень паступіла інфармацыя аб тым, што прысяжныя прызналі экс-кіраўніка штабу Трампа Пола Манафорта вінаватым па 8 з 18 пунктаў абвінавачваньня. У хуткім часе Манафорт паўстане ў судзе па яшчэ адной справе: яна тычыцца меркаванага ўмяшаньня Расеі ў выбары. Масква сьцьвярджае, што на галасаваньне ў трэціх краінах ніяк не ўплывала.

Раней Коэн абяцаў афіцыйна заявіць аб тым, што Трамп падчас перадвыбарчай гонкі асабіста ўхваліў сустрэчу сваёй каманды з расейскімі прадстаўнікамі, якія паабяцалі Трампу кампрамат на ягоную суперніцу Гілары Клінтан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG