Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Недастаткова доказаў»: у Віцебску скасавалі 2 суды супраць абаронцаў Курапатаў


Каля рэстарацыі «Поедим поедим» 8 жніўня. Крайняя зьлева — Ірына Захарава, у цэнтры — Алена Янушкоўская
Каля рэстарацыі «Поедим поедим» 8 жніўня. Крайняя зьлева — Ірына Захарава, у цэнтры — Алена Янушкоўская

Два раённыя суды Віцебску адначасова скасавалі працэсы над актывісткамі Аленай Янушкоўскай і Ірынай Захаравай, прызначаныя на 23 жніўня. Актывістак мелі судзіць за ўдзел у курапацкай варце паводле адміністрацыйнага артыкула 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Сьпярша суд не хацелі пераносіць, а потым — адмянілі

Ірына Захарава перакананая, што суды скасаваныя паводле распараджэньня «зьверху»:

«21 жніўня я тэлефанавала ў Першамайскі райсуд і прасіла, каб мой працэс перанесьлі. Якраз на раніцу 23-га я запісалася на прыём да намесьніка старшыні аблвыканкаму і баялася спазьніцца ў суд. Тады мне казалі, што гэта аніяк немагчыма, бо дзень і час ужо прызначаныя. Але ж 22-га па абедзе з суду патэлефанавалі, што працэс касуецца. Маўляў, суд ня мае дастатковых доказаў маёй вінаватасьці».

Алене Янушкоўскай таксама патэлефанавалі з суду Віцебскага раёну і паведамілі, што судовы працэс супраць яе скасаваны.

«Нас з Ірынай павінны былі судзіць у адзін час: у 9.30. І літаральна хвіліна ў хвіліну спавясьцілі пра скасаваньне працэсаў. Мы ўжо падрыхтавалі прамовы пра тое, што судзіць абаронцаў Курапатаў у Эўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму — гэта вяршыня цынізму і бяспамяцтва. Але судам, падобна, пра гэта нагадалі і бяз нас», — сказала актывістка.

Эўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму адзначаецца 23 жніўня, у дзень падпісаньня дамовы аб ненападзе паміж Нямеччынай і Савецкім Саюзам, «які падзяліў Эўропу на сфэры ўплыву». Ён быў абвешчаны Эўрапейскім парлямэнтам 2 красавіка 2009 году.

У гэты дзень у Эўропе ўспамінаюць ахвяраў як нацызму, так і камунізму, ураўняўшы, такім чынам, абодва гэтыя антычалавечыя таталітарныя рэжымы.

Дзе і як будуць шукаць доказы вінаватасьці, не сказалі

Абедзьвюх актывістак папярэдзілі, што іх могуць выклікаць у суд зноўку — у верасьні. Але якія захады будуць зьдзейсьненыя, каб здабыць дадатковыя доказы іх віны, не сказалі.

Пратаколы на актывістак БХД былі складзеныя 8 жніўня. У той дзень машыну з чатырма віцебскімі актывістамі тройчы затрымлівалі па дарозе ў Курапаты. На зваротным шляху машыну таксама затрымалі — ужо на выезьдзе зь Менску. У пастарунку ў Бараўлянах на дзьвюх актывістак склалі пратаколы паводле артыкула 23.34 КаАП («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG