Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна патлумачыў словы Лукашэнкі пра барбарства Расеі


Аляксандар Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

Нягледзячы на рэзкія заявы Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі на адрас Расеі, Менск застаецца саюзьнікам Масквы, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў.

«Давайце не забываць, што ў нас саюзная дзяржава», — сказаў Пяскоў, адказваючы на просьбу пракамэнтаваць словы Лукашэнкі пра «барбарства Расеі».

Адначасова прэсавы прадстаўнік Уладзіміра Пуціна прызнаў, што ў адносінах абедзьвюх краін ёсьць «шурпатасьці».

Паводле Пяскова, «аб’ём адносін паміж краінамі такі вялікі, што ня можа ажыцьцяўляцца без шурпатасьцяў».

«У тым ліку для ўрэгуляваньня шурпатасьцяў сустракаюцца прэзыдэнты», — дадаў Пяскоў, гаворачы пра заплянаваную на 22 жніўня сустрэчу Пуціна з Лукашэнкам у Сочы.

У «барбарскіх паводзінах» і нядобрасумленнай канкурэнцыі Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Расею 10 жніўня. «У нас цяпер цяжкі пэрыяд — расейцы паводзяць сябе па-барбарску ў адносінах да нас, публічна пра гэта кажу. Яны ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх, а ў рамках ЭАЭС, куды яны нас запрасілі, яны выконваць свае абавязаньні не жадаюць. Вось яны і ствараюць неканкурэнтную сытуацыю», — заявіў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG