Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NYT: акторку, якая абвінаваціла Вайнштэйна ў гвалце, вінавацяць у дамаганьнях да непаўнагадовага


Азія Арджэнта падчас прамовы ў падтрымку руху #MeeToo на кінафэставале у Канах, 19 траўня 2018
Азія Арджэнта падчас прамовы ў падтрымку руху #MeeToo на кінафэставале у Канах, 19 траўня 2018

Акторка і рэжысэрка Азія Арджэнта, якая адной зь першых заявіла аб сэксуальных дамаганьнях з боку галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна, выплаціла актору Джымі Бэнэту $380 тыс. за маўчаньне наконт дамаганьняў зь яе боку, паведамляе The New York Times са спасылкай на свае крыніцы і судовыя дакумэнты.

У 2004 годзе Бэнэт зьняўся ў стужцы Арджэнта «Цыпачкі», там жа яна згуляла ролю маці героя Бэнэта. Паводле актора, у 2013 годзе, калі яму было 17 гадоў, 37-гадовая актрыса сэксуальна дамагалася яго ў Каліфорніі, дзе ўзрост згоды — 18 гадоў. У распараджэньні газэты апынуліся копіі заявы з абвінавачваньнямі, папера аб дамоўленасьці паміж бакамі і фатаграфіі з пакою ў гатэлі падчас меркаванага інцыдэнту.

Джым Бэнэт падчас прэм'еры стужкі Movie 43, 23 чэрвеня 2013
Джым Бэнэт падчас прэм'еры стужкі Movie 43, 23 чэрвеня 2013

Як распавялі суразмоўцы выданьня, Бэнэт запатрабаваў кампэнсацыю ад Арджэнта празь месяц пасьля публікацыі артыкулу аб дамаганьнях з боку Вайнштэйна. Адвакаты актора распавялі аб псыхалягічнай траўме, якую нанесьлі дзеяньні рэжысэра. Па вынікам перамоваў Арджэнта заплаціла Бэнэту 380 тысячаў даляраў і заключыла зьдзелку аб маўчаньні.

На запыты журналістаў аб камэнтары ані Арджэнта, ні яе прадстаўнікі не адказалі.

У канцы 2017 года Азія Арджэнта (дачка легендарнага італьянскага рэжысёра фільмаў жахаў Дарыё Арджэнта) распавяла, што ў 1997 годзе Вайнштейн запрасіў яе на вечарынку ў гатэль. Прыехаўшы туды, яна ўбачыла, што ў нумары, акрамя яго, нікога няма. Па словах актрысы, яна доўгія гады вінаваціла сябе за тое, што не знайшла ў сабе сілаў адбівацца, калі прадусар пачаў рабіць ёй кунілінгус. На той момант Арджэнта быў 21 год.

Пасьля акторка стала адной з актывістак руху #MeToo, зь якога пачалася маштабная кампанія супраць дамаганьняў. З прамовай супраць дамаганьняў Арджэнта выступала таксама на Канскім кінафестывалі ў Францыі. Усяго пра дамаганьні з боку Гарві Вайнштэйна распавяла 71 жанчына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG