Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёў пра прызначэньне міністрам сувязі і інфарматызацыі чалавека са спэцслужбаў


Рыгор Кастусёў.
Рыгор Кастусёў.

«Прызначэньне Сяргея Румаса кіраўніком ураду я ўспрымаю хутчэй станоўча, і нават са стрыманым аптымізмам», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

"Гэта чалавек з таго шэрагу эканамістаў, якія ведаюць рэальны стан беларускай эканомікі і ўсьведамляюць, якія крокі трэба рабіць для яе рэфармаваньня. Канешне, перад ім цяпер стаяць няпростыя задачы, прычым ня толькі ў крэдытна-фінансавай сфэры, якой ён раней займаўся. Рэструктурызацыя эканомікі, даўно насьпелая прыватызацыя стратных дзяржаўных прадпрыемстваў і зьмяншэньне залежнасьці ад Расеі — тыя задачы, якія павінен вырашаць любы беларускі ўрад.

Спадзяюся, што гэта будзе беларускі ўрад, які не будзе падпарадкоўвацца шантажу з боку Расеі.

Але больш істотна для мяне тое, што Сяргей Румас ёсьць прадстаўніком той генэрацыі беларускіх чыноўнікаў, якая сфармавалася ўжо ў часы сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь. Яго праца на ранейшых пасадах дазваляе казаць, што гэта беларусацэнтрычны чалавек, які ўспрымае беларускае як сваё. Здавалася б, дробязь, але ў часы Румасу на пасадзе кіраўніка беларускай футбольнай фэдэрацыяй нашая каманда атрымала выразнае нацыянальнае аблічча і вонкавыя праявы беларускай ідэнтычнасьці. Таму я са стрыманым аптымізмам гляджу на пэрспэктывы абароны нашых нацыянальных інтарэсаў урадам Сяргея Румаса. Спадзяюся, што гэта будзе беларускі ўрад, які не будзе падпарадкоўвацца шантажу з боку Расеі.

Канешне ж, застаецца праблема ў тым, што палітычны курс вызначае зусім не прэм’ер-міністар. У краіне няма падзелу ўладаў, квітнее валюнтарызм, калі ўрад падпарадкаваны чалавеку, які не нясе аніякай адказнасьці перад народам за тыя вельмі часта непрадуманыя рашэньні, што ён навязвае грамадзтву (красамоўны прыклад — сумнавядомы дэкрэт № 3). Але застаецца спадзявацца, што разумны і ўзважаны падыход, які я бачу ў Сяргея Румаса, здолее прабіць сабе дарогу, і кіраваньне народнай гаспадаркай будзе весьціся рацыянальнымі мэтадамі.

Пры гэтым прызначэньне міністрам сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана, чалавека са спэцслужбаў, сьведчыць, што наступ на грамадзянскія правы і свабоды ў інтэрнэце, хутчэй за ўсё, будзе працягвацца» — лічыць Кастусёў.

Ці ведаюць беларусы свой урад? ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:01 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG