Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэстаране «Поедем поедим» насуперак абяцаньням Зайдэса гуляла вясельле і грымеў салют


Актывіст Зьміцер Дашкевіч апублікаваў ў Facebook відэа вясельнай гулянкі, якая адбывалася ў комплексе з рэстаранам «Поедем поедим», які адкрылі каля месца сталінскіх расстрэлаў і пахаваньняў у Курапатах.

Пазьней, каля 21.30, над месцам гулянкі грымеў салют.

У ліпені Генпракуратура паведаміла, што гэты зямельны ўчастак «мае абцяжараньне ў выкарыстанні» - выключаюцца ўсе віды «гучных мерапрыемстваў», арганізацыі адпачынку на адкрытым паветры. Гэтае абмежаванне тлумачылася «неабходнасьцю выключыць парушэньне сакральнага характару прылеглай з усходняга боку гісторыка-культурнай каштоўнасьці».

20 ліпеня падчад прэс-канфэрэнцыі сузаснавальнік рэстарацыі «Поедем поедим» Леанід Зайдэс, як і раней дырэктарка Сьвятлана Дубкова, падкрэсьліў, што гэта сямейная рэстарацыя, а не забаўляльны комплекс. Ён гарантаваў, што там ня будзе гучнай музыкі, фэстываляў, салютаў і фэервэркаў. Толькі спартовыя перадачы, дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG