Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З сайту Аршанскага райвыканкаму прыбралі згадку пра старшыню Пазьняка пасьля словаў Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка на Аршанскім інструмэнтальным заводзе, 13 жніўня 2018 году
Аляксандар Лукашэнка на Аршанскім інструмэнтальным заводзе, 13 жніўня 2018 году

З сайту Аршанскага райвыканкаму зьнікла згадка пра Аляксандра Пазьняка, які займаў пасаду старшыні.

Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска», інфармацыя пра старшыню зьнікла ўвечары 15 жніўня. Напярэдадні падчас нарады па выніках свайго візыту ў Оршу Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьняць старшыню з пасады. «Пазьняка — адправіць у адстаўку і знайсьці яму іншую працу», — загадаў ён.

Аляксандар Пазьняк быў прызначаны на пасаду старшыні Аршанскага райвыканкаму летась 7 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG