Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дызайнэр — самая запатрабаваная прафэсія ў беларускіх абітурыентаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прафэсія графічнага дызайнэра стала найбольш запатрабаванай сёлета ў беларускіх абітурыентаў. Пра гэта 15 жніўня паведаміла журналістам першы намесьнік міністра адукацыі Ірына Старавойтава.

На адно зь сямі бюджэтных месцаў на спэцыяльнасьць «Графічны дызайн» на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прэтэндавалі 11 чалавек.

Таксама вялікай папулярнасьцю карысталіся прафэсіі — спартова-турыстычная дзейнасьць (7 чалавек на месца), рэжысура кіно і тэлебачаньня (6 чалавек).

А вось у вядомых ВНУ захавалася традыцыйная прыцягальнасьць. Так, у БДУ гэта «Міжнароднае права», у Менскім мэдычным унівэрсытэце — «Стаматалёгія».

Сёлета абітурыенты падавалі дакумэнты ў 42 вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы Беларусі і 9 прыватных. На бюджэтную форму навучаньня прынята 26 400 чалавек, на платную — 24 000. Застаюцца вакантнымі 14 бюджэтных месцаў у дзьвюх навучальных установах — Мазырскім унівэрсытэце і Беларуска-Расейскім унівэрсытэце ў Магілёве.

Усяго для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставаньні зарэгістраваўся 82 471 абітурыент. Толькі па фізыцы вынікі тэставаньня сталі горшыя, чым летась, тут сярэдні бал — 26,9.

Сёньня, паводле Ірыны Старавойтавай, у беларускіх ВНУ навучаюцца 20 тысяч замежнікаў са 102 краінаў. Найбольш папулярныя спэцыяльнасьці сярод іх — эканоміка, юрыспрудэнцыя, мэдыцына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG