Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр чэскіх камуністаў: уварваньне ў Чэхаславаччыну арганізавалі ўкраінцы


Плзэнь, 21 жніўня 1968 году пасьля ўварваньня войскаў краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну.
Плзэнь, 21 жніўня 1968 году пасьля ўварваньня войскаў краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну.

Лідэр Камуністычнай партыі Чэхіі і Маравіі заявіў, што Ўкраіна нясе большую, чым Расея, адказнасьць за ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну 50 гадоў таму і за здушэньне «Праскай вясны».

У інтэрвію брытанскай газеце The Guardian Войцех Філіп паскардзіўся на «фальсыфікацыі», якія, на ягоную думку, маюць месца пры цяперашняй ацэнцы падзей 1968 году. Ён, у прыватнасьці, зьвярнуў увагу на тое, што многія ўскладаюць адказнасьць за савецкае ўварваньне на Расею і расейцаў, у той час як, паводле яго, большую частку чальцоў Палітбюро ЦК КПСС, якое прымала рашэньне аб ўводзе войскаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну, нібыта складалі ўкраінцы.

«Брэжнеў быў з Украіны» — сказаў, у прыватнасьці, Філіп, маючы на ўвазе тагачаснага генэральнага сакратара ЦК КПСС Леаніда Брэжнева. Таксама, паводле Філіпа, «галоўнай сілай арміі ўварваньня былі ўкраінцы».

Паводле чэскага камуніста, у Палітбюро ў 1968 годзе быў толькі адзін «чысты расеец», і ён нібыта выступаў супраць уводу войскаў у Чэхаславаччыну. Каго менавіта Філіп меў на ўвазе — незразумела.

Чальцамі Палітбюро ЦК КПСС у 1968 году былі 11 чалавек. Зь іх выхадцамі з Украіны (у межах Украінскай ССР) былі толькі трое — Пётр Шэлест, Мікалай Падгорны і Брэжнеў. Шэсьць чальцоў тагачаснага палітбюро нарадзіліся на цяперашняй тэрыторыі Расеі.

Кампартыя Чэхіі традыцыйна займае прарасейскія пазыцыі ў зьнешняй палітыцы. Яе прадстаўнікі не ўваходзяць ва ўрад, аднак кабінэт Андрэя Бабіша залежыць ад галасоў камуністаў у парлямэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG