Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяг «справы БелТА». Суд адхіліў скаргу на затрыманьне Паўлюка Быкоўскага


Паўлюк Быкоўскі каля Сьледчага камітэту ў Менску
Паўлюк Быкоўскі каля Сьледчага камітэту ў Менску

Суд Партызанскага раёну Менску адмовіў карэспандэнту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму, які скардзіўся на незаконнае затрыманьне.

«Адмовілі. Гэта было чакана», — сказаў Быкоўскі Свабодзе праз тэлефон.

Як піша Deutsche Welle, адвакат Быкоўскага даводзіў у скарзе, што затрыманьне было незаконным і неабгрунтаваным. Але суд ня ўгледзеў у затрыманьні журналіста ніякіх парушэньняў.

Паўлюк Быкоўскі сказаў Свабодзе, што праз адваката будзе далей аспрэчваць справу.

Канфіскаваную тэхніку журналісту пакуль не аддалі.

Ягоны статус застаецца ранейшым. Паўлюк Быкоўскі праходзіць па «справе Белта» як падазраваны. Сьледзтва падазрае яго ў несанкцыянаваным доступе да платнай стужкі навінаў БелТА.

Вызвалілі журналіста Паўлюка Быкоўскага, падазраванага па «справе БелТА». ВІДЭА

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG