Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Горадзенскай мытні адбыліся затрыманьні


На памежным пераходзе «Брузгі»
На памежным пераходзе «Брузгі»

На адным з падразьдзяленьняў Горадзенскай рэгіянальнай мытні ў ліпені затрымалі супрацоўнікаў.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў Горадзенскай рэгіянальнай мытні на запыт аб тым, што ў пункце пропуску «Брузгі» затрымалі зьмену мытнікаў.

«Пра затрыманьне цэлай зьмены гаворка не ідзе. Іншай інфармацыі мы прадставіць ня можам, бо ідуць сьледчыя дзеяньні», — сказалі ў Горадзенскай рэгіянальнай мытні.

Афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Андрэй Яраш сказаў карэспандэнту Свабоды, што КДБ на беларуска-польскім памежным пераходзе затрыманьні не ажыцьцяўляў.

Сайт Hrodna.life паведаміў раней, што ў першых чыслах жніўня на памежным пераходзе «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы па падазрэньні ў атрыманньні хабараў і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі была затрымана ўся зьмена мытнікаў, якія працавалі пры афармленьні грузавых аўтамабіляў. Сайт спасылаўся на сваякоў некаторых затрыманых. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сярод затрыманых ёсьць і былыя супрацоўнікі мытні.

Сёньня чарговы прысуд у справе «ашмянскіх мытнікаў». Коратка пра самае галоўнае

Суд гомельскіх мытнікаў: начальніку з мэдалём ад Лукашэнкі пагражае 11 гадоў калёніі

Зноў судзяць вялікую групу мытнікаў — цяпер зь Менскай рэгіянальнай мытні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG