Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навуковец зьвярнуўся ў пракуратуру з нагоды разбурэньня «сьцяны Вітаўта» ў Горадні


Фрагмэнт абарончай сьцяны Старога замка меркавана XIV–XV стагодзьдзя разабралі на мінулым тыдні з дапамогай будаўнічай тэхнікі. Пасьля публікацыі Свабоды, гісторык і дасьледчык горадзенскага Старога замка Мікола Волкаў зьвярнуўся ў пракуратуру.

Навуковец просіць дзяржаўныя органы праверыць, як і чаму разабралі згаданы фрагмэнт, высьветліць, ці быў парушаны закон, і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых.

Мікола Волкаў
Мікола Волкаў

Ён мяркуе, што працы на Старым замку маглі парушыць заканадаўства, бо «ідзе зьнішчэньне каштоўных архітэктурных элемэнтаў помніка, уключанага ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей».

Фота звароту ў пракуратуру
Фота звароту ў пракуратуру

Другая прычына звароту ў тым, што з-за разбурэньня старадаўніх муроў губляецца магчымасьць вывучэньня помніка. Раней у навуковым артыкуле Мікола Волкаў паказаў, што вежа, якую цяпер часткова разбурылі, у XIV–XV стагодзьдзях была брамай.

«Зьнішчэньне згаданага фрагмэнта не дазваляе нам вызначыць, якімі ў часы Вітаўта былі вароты Старога замка, а таксама турма для злачынцаў, што знаходзілася пад праездам брамы», — адзначае ў звароце гісторык.

Мікола Волкаў плянуе даслаць копію свайго ліста ў Міністэрства культуры.

Фрагмэнт сьцяны горадзенскага Старога замка меркавана XIV–XV стагодзьдзя разабралі 8 жніўня з дапамогай адбойніка. Памер разабранай муроўкі — каля 2–4 квадратных мэтраў. Па сьведчаньнях відавочцаў, на месцы пры гэтым не было навуковага кіраўніка рэканструкцыі і праектавальнікаў. Праём у сьцяне патрэбны, каб на схіл замкавай гары прайшла будаўнічая тэхніка. Яна будзе забіваць палі, каб умацаваць гару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG