Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін паабяцаў «адгукнуцца» на сытуацыю з Алегам Сянцовым


Алег Сянцоў у расейскай калёніі, 9 жніўня 2018
Алег Сянцоў у расейскай калёніі, 9 жніўня 2018

Прэзыдэнты Францыі і Расеі ў тэлефоннай размове абмеркавалі сытуацыю з Алегам Сянцовым, які ўжо тры месяцы трымае галадоўку ў расейскай турме.

Эмануэль Макрон выказаў асьцярогу за жыцьцё ўкраінскага рэжысэра і заявіў аб неабходнасьці «тэрміновага гуманітарнага вырашэньня сытуацыі».

У Крамлі пацьвердзілі інфармацыю аб тым, што Пуцін і Макрон абмеркавалі сытуацыю зь Сянцовым, але не паведамілі ніякіх падрабязнасьцяў або вынікаў размовы. У паведамленьні на сайце прэзыдэнта Расеі імя Сянцова ня згадваецца.

Сястра Сянцова: «Алег амаль не ўстае. Ён напісаў, што канец блізкі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG