Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 11 жніўня цалкам закрыюць рух па аварыйным мосьце на МКАД


Прагіб мосту на менскай МКАД, 1 жніўня
Прагіб мосту на менскай МКАД, 1 жніўня

Шляхаправод на МКАД у Лошыцы, які прасеў, ад 11 жніўня цалкам закрыюць для руху. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.

Рух закрыюць па зьнешнім баку МКАД, для транспартных сродкаў пакінуць толькі зьезды. Пешаходы змогуць перасоўвацца па дарозе праз закрытую частку кальцавой, сказалі ў ДАІ.

1 жніўня на менскім МКАДзе ў раёне разьвязкі вуліца Бабушкіна — МКАД — Ігуменскі тракт трэснула апорная бэлька шляхаправоду. Мост абяцалі адрамантаваць да 1 кастрычніка.

Аварыйныя масты ў Менску

Кожны пяты мост у горадзе меў патрэбу ў капітальным рамонце. 9 з 102 менскіх мастоў патрабавалі тэрміновага рамонту.

У лютым менчукі зьвярнулі ўвагу, што мост церазь Сьвіслач на праспэкце Машэрава падпёрты драўлянымі канструкцыямі. У Гараўтамосьце сказалі, што гэта зроблена для ўмацаваньня.

Мост праз Сьвіслач у Менску па праспэкце Машэрава
Мост праз Сьвіслач у Менску па праспэкце Машэрава

Аварыйныя масты па ўсёй Беларусі

У сьнежні 2017 году мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне даў трэшчыну. Рух транспарту і пешаходаў па ім быў спынены. Найбліжэйшыя масты — у Мазыры і Пінску, ехаць тудой — гэта крук кілямэтраў у 250.​

Аляксандар Лукашэнка даручыў дабудаваць новы мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне да 7 лістапада. 25 траўня аварыйны ўчастак мосту ўзарвалі.

Міністэрства транспарту і камунікацый лічыць аварыйнымі масты яшчэ ў чатырох гарадах: у Гомлі, Наваполацку, Бабруйску і Рэчыцы.

Пяцёрка аварыйных мастоў Беларусі. МАПА

У сакавіку ў Магілёве зь пешаходнага моста на Быхаўскай вуліцы ў раку Дубровенку абвалілася палова поручняў. Абышлося без ахвяраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG