Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі Ірыну Леўшыну, апошнюю з затрыманых па «справе БелТА» журналістаў. ВІДЭА

абноўлена

Ірына Леўшына
Ірына Леўшына

Галоўную рэдактарку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну вызвалілі 10 жніўня пасьля допыту ў Сьледчым камітэце.

На 30 хвілін раней на волю выйшаў журналіст Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, перад гэтым яго таксама дапыталі ў СК.

Журналістку затрымалі 9 жніўня па справе аб «несанкцыянаваным доступе» да платнай падпіскі БелТА. Пазьней у гэты ж дзень Сьледчы камітэт заявіў аб вызваленьні рэдактарак Tut.by і «іншых асоб» затрыманых па гэтай справе.

​9 жніўня на волю выйшлі галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава, а таксама Галіна Ўласік, Ганна Калтыгіна і Ганна Ермачонак з Tut.by, рэдактар сайту газэты «Беларусы і рынак» Аляксей Жукаў і журналістка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Тацяна Каравянкова.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG