Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль заклікаў вызваліць затрыманых беларускіх журналістаў


Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Фэдэрыка Магерыні заклікала Менск вызваліць затрыманых журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў лісьце Свабодзе ад прэсавага сакратара кіраўніцы эўрапейскай дыпяматыі. Брусэль абяцае далейшую падтрымку Эўразьвязу незалежным СМІ у Беларусі.

У заяве, прысланай сёньня ў нашу рэдакцыю, гаворыцца:

«Мы атрымалі паведамленьні аб ператрусах і арыштах журналістаў ў шэрагу незалежных СМІ у Беларусі.

Такія дзеяньні супярэчаць заяўленай Беларусьсю палітыцы дэмакратызацыі і яе міжнародным абавязаньням. Павага асноўных правоў і свабодаў, уключна са свабодай выказваньняў і свабодай СМІ, павінна быць захаваная.

Мы далучаемся да заклікаў вызваліць затрыманых.

Эўразьвяз хоча стабільнай, дэмакратычнай і шчасьлівай будучыні для Беларусі, на карысьць яе народу, і будзе працягваць сваю працу з усімі зацікаўленымі бакамі, маючы гэтую мэту на ўвазе. У сувязі з гэтым працяг падтрымкі незалежным СМІ будзе заставацца істотным заданьнем.

ЭЗ будзе працягваць уважліва сачыць за разьвіцьцём гэтай сытуацыі, у тым ліку праз прадстаўніцтва ЭЗ у Менску.»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG