Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З рэдакцыі Tut.by вывезьлі тэхніку і дакумэнты, але сьледчыя засталіся ў офісе


Каля 18.20 сьледчыя выйшлі зь бізнэс-цэнтру Omega Tower, дзе месьціцца офіс Tut. by, і вынесьлі канфіскаваныя дакумэнты і вінчэстэры праз чорны выхад. Яны пагрузілі канфіскаваныя рэчы ў цывільныя машыны і зьехалі.

​Супрацоўнікі атрымалі доступ на 9-ы паверх, дзе месьціцца рэдакцыя. Але журналістаў туды пакуль не пускаюць.

Сьледчыя выносяць тэхніку праз чорны выхад
Сьледчыя выносяць тэхніку праз чорны выхад

8-ы паверх, дзе месьціцца hoster. by застаецца зачыненым. Там дагэтуль знаходзяцца сьледчыя.

Ператрус у рэдакцыі парталу Tut.by доўжыўся 11 гадзінаў. На даддзены момант вядома пра 6 супрацоўнікаў рэдакцыі, затрыманых у межах крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, зроблены зь іншай асабістай зацікаўленасьці, які пацягнуў прычыненьне істотнай шкоды»).

Таксама затрыманыя два супрацоўнікі інфармацыйнай агенцыі БелаПАН. У рэдакцыі інфармагенцыі сёньня таксама праводзілі ператрус.

Ператрусы і затрыманьні ў кампаніях Tut.by і БелаПАН. Абнаўляецца

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG