Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «справе БелТА» фігуруе дзяржаўнае выдавецтва. Але там кажуць, што ператрусу не было


Пасьля ператрусу ў інфармацыйным агенцтве БелаПАН
Пасьля ператрусу ў інфармацыйным агенцтве БелаПАН

У дзяржаўным выдавецкім доме «Беларуская навука» не пацьвярджаюць інфармацыю, распаўсюджаную ў мэдыях, што супрацоўнікі Сьледчага камітэту праводзілі ператрус у ягоных офісах.

Галоўны рэдактар галоўнай рэдакцыі кніжных выданьняў і навуковых часопісаў НАН Беларусі Аляксандар Дудзік сказаў карэспандэнту Свабоды, што ня мае ніякай інфармацыі.

«На жаль, нічога паведаміць не магу. Да нас сюды ў офіс ніхто не прыяжджаў. І зь іншага офіса нам ніхто нічога не казаў», — сказаў Аляксандар Дудзік.

Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, зьдзейсьнены зь іншай асабістай зацікаўленасьці, які пацягнуў за сабой прычыненьне істотнай шкоды»).

Паведамляецца, што да названай супрацьпраўнай дзейнасьці датычныя службовыя асобы выдавецкага дому «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Мэдыя».

У СК растлумачылі, што падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства БелТА пра збоі пры ажыцьцяўленьні доступу да платнай падпіскі на паслугі, якія аказваліся названым прадпрыемствам аднаму зь ягоных кліентаў.

Галоўны рэдактар газэты «Навука» Сяргей Дубовік на пытаньні пра магчымыя ператрусы ці затрыманьні супрацоўнікаў адказаў: «Без камэнтароў».

«Рэдакцыя працуе ў штатным рэжыме, рыхтуе новы нумар», — сказаў Сяргей Дубовік.

Таксама ён адмовіўся камэнтаваць паведамленьне Сьледчага камітэту пра супрацьпраўную дзейнасьць службовых асобаў выдавецкага дома «Беларуская навука».

Ператрусы і затрыманьні ў кампаніях Tut.by і БелаПАН. Абнаўляецца

Ці не памыліўся Сьледчы камітэт?

У такім выпадку ці не памыліўся Сьледчы камітэт, калі назваў «Беларускую навуку» ў адным шэрагу з ЗАТ «БелаПАН» і ТАА «Тутбай Мэдыя»?

Прадстаўнік Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч сказаў карэспандэнту Свабоды, што інфармацыя на сайце — гэта «афіцыйная інфармацыя ад Сьледчага камітэту».

На пытаньне, ці праводзяцца нейкія сьледчыя дзеяньні ў «Беларускай навуцы», Кабаковіч адказаў так: «Як на сайце ёсьць, гэта ўся сёньняшняя афіцыйная інфармацыя. Мне няма чаго сказаць дадаткова».

Тым часам на сайце Сьледчага камітэту не паведамляецца, якія менавіта службовыя асобы дзяржаўнага выдавецтва «Беларуская навука» мелі дачыненьне да «супрацьпраўнай дзейнасьці». Называюцца асобы толькі зь незалежных ЗАТ «БелаПАН» і ТАА «Тутбай Мэдыя», «падазраваныя ва ўчыненьні злачынства».

Паводле Сьледчага камітэту, затрыманыя журналісткі Марына Золатава, Ганна Калтыгіна і Тацяна Каравянкова. Паводле інфармацыі Свабоды, затрыманых прынамсі 8.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

ТУТ вам ня там. За што прэсуюць незалежных журналістаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG